Васіль Барысавіч Несцярэнка
Васіль Барысавіч Несцярэнка (нар. 10 сакавіка 1926, г.п. Красны Кут Луганскай вобласці, Украіна — 25 жніўня 2008, Беларусь[4]) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979). БіяграфіяСкончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) (1958). У 1958—1962 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута рухавікоў АН СССР. У 1963—1965 гадах загадчык лабараторыі Інстытута цепла — і масаабмену АН БССР. З 1965 годзе загадчык аддзела і намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1977—1987 гадах дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1971—1987 гадах генеральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір». З 1990 года дырэктар Інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад». У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1990—1994 гадах старшыня аб’яднанага экспертнага камітэта Беларусі, Украіны і Расіі. Навуковая дзейнасцьПрацы ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Адзін з аўтараў прымянення дісацыіруючых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Правёў цыкл даследаванняў па вывучэнні новых хімічна рэагуюць цепланосбітаў, па распрацоўцы і стварэнні метадаў разліку цеплафізічных уласцівасцяў, цеплаабмену, газадынамікі і тэхналогіі дісацыіруючых газаў, па аналізе цыклаў і схем ядзерных энергетычных установак, выяўленні тэхніка-эканамічных характарыстык атамных электрастанцый з рэактарамі на хуткіх нейтронах. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій, больш як 320 вынаходстваў. УзнагародыДзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку біятэхналогіі і стварэнне прамысловай вытворчасці рызатарфіну з прымяненнем радыяцыйнага спосабу стэрылізацыі субстрата і ўкараненне прэпарата ў сельскую гаспадарку Рэспублікі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975), медалямі[5]. Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia