Васіль Васільевіч Лявонцьеў
Васіль Васільевіч Лявонцьеў (5 жніўня 1905, Мюнхен — 5 лютага 1999, Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст расійскага паходжання, стваральнік тэорыі міжгаліновага аналізу, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973) «за развіццё метаду „выдаткі-выпуск“ і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем». Біяграфічныя звесткіСкончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1925 годзе. 3 1931 года прафесар эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Ёркскага ўніверсітэтаў. Член Нацыянальнай Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны член Расійскай АН. ДаследаванніВ. Лявонцьеў распрацаваў метад эканоміка-матэматычнага аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусветнай эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). У гонар В. Лявонцьева названы шэраг эканамічных з'яў — напрыклад, мадэль Лявонцьева і парадокс Лявонцьева. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia