Васіль Елісеевіч Літко
Васі́ль Елісе́евіч Літко́ (руск.: Василий Елисеевич Литко; 1900 — 17 лістапада 1939) — мастак, графік і ілюстратар перыяду СССР. У канцы 1920-х гадоў ілюстраваў беларускія кнігі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і будаўнічага рабочага[1]. У 1916 годзе паступіў Акадэмію мастацтваў горада Петраграда[2], адначасова з вучобай працуе грузчыкам, мулярам і малатабойцам. Пасля Кастрычіцкай рэвалюцыі 1917 года кідае вучобу і ўступае ў рабочую дружыну. У 1918 годзе працуе ў бальшавіцкіх газетах «Южная правда» і «Солдат революции». У 1919 годзе прызначаны камісарам інжынерна-камандных курсаў у Екацярынаславе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях Чырвонай арміі, трапіў палон да белых фармаванняў, дзе правёў 8 месяцаў, быў вызвалены[3]. У час польска-савецкай вайны працуе камісарам цынкаграфіі і літаграфіі Заходняга фронту[1]. Адначасова супрацоўнічаў з выданнем «Окна сатиры Роста» Заходняй ваеннай акругі і франтавым часопісам «Красный шмель». Па заканчэнні вайна адкамандзіраваны ў Акадэмію мастацтваў для заканчэння вучобы, але праз стан здароўя, які рабіў немагчымым жыццё ў Ленінградзе, быў пераведзены ў маскоўскі Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут, які скончыў у 1924 годзе. Паралельна з вучобай выкладаў у Крамлёўскай аб’яднанай школе УЦВК. Як мастак супрацоўнічаў з шэрагам маскоўскіх выдавецтваў: «Московский рабочий», ЗИФ, працаваў у часопісах «Металлист» і «Деревообделочник». У 1925—1926 гадах працаваў у Вятцы, у выдавецтве «Вятская правда», ілюстраваў газеты «Вятская правда», «Вятская деревня», «Южный пахарь». У 1927—1928 гадах Васіль Літко працаваў у выдавецтве «Молодая гвардия» і ГИХЛ. З 1927 года працуе ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Праілюстраваў выданні кніг Янкі Маўра «Амок» (1929)[4] і «Палескія рабінзоны»[5][6] (1930), «За савецкую Беларусь» Аляксандра Чарвякова (1927), «Угрунь» Андрэя Александровіча (1927), «Прысады» (1927, 1928) і «На перагібе» Цішкі Гартнага (1928) і інш. З 1931 года ў Маскве, працуе ў выдавецтве Учпедгиз. У 1932—1934 гадах у газетах «За уголь» і «Московская кочегарка». У 1935—1937 гадах стварыў серыю плакатаў на сельскагаспадарчую тэму для выдавецтваў «Наркомзем» і «Колхозная многотиражка». У 1938—1939 гадах працаваў у Ваенным выдавецтве. Загінуў, трапіўшы пад цягнік. Кніжныя вокладкі аўтарства Васіля Літко
ВыстаўкіУ студзені—лютым 1940 года ў выставачнай залі Маскоўскага саюза мастакоў прайшла пасмяротная выстаўка Васіля Літко. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia