Зміцер Жылуновіч
Цішка Гартны, сапр.: Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч (23 кастрычніка 1887, м. Капыль, Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 11 красавіка 1937, Магілёў, псіхлячэбніца) — беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928)[1]. БіяграфіяПаходзіць з сялян. У 1905 годзе скончыў двухкласную школу ў Капылі. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907[1], з 1906 член Капыльскай арганізацыі РСДРП[1]. Ствараў рукапісныя часопісы. У траўні 1913 года пачаў працу на заводзе «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу. У 1914 годзе пераходзіць на завод «Айваз». Быў удзельнікам культурна-выдавецкай суполкі «Знание». ![]() З лютага па снежань 1918 — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята[1]. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца». З кастрычніка 1918 прыняты ў РКП(б). Аўтар маніфеста аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 1919 па 3 лютага 1919 старшыня Часовага ўрада яе. У 1919—1920 — сакратар газеты «Красная звезда» (Харкаў), палітработнік на Паўднёвым фронце Чырвонай Арміі. Потым — літаратурны супрацоўнік у штабе Заходняга фронту (у Смаленску). З 1920 года — сакратар і адказны рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». З 1921 жыве ў Мінску. Узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намеснікам наркама асветы і старшынёй Галоўмастацтва БССР, з’яўляўся членам прэзідыума Інбелкульта і навуковым сакратаром камісіі па вывучэнні рэвалюцыйнага руху на Беларусі[1]. У сакавіку 1922 наведаў Берлін, наладзіў выданне беларускіх падручнікаў і мастацкіх кніг. За два месяцы было надрукавана 10 назваў агульным накладам 138 500 экзэмпляраў (у тым ліку кніга паэзіі «Песьні працы і змаганьня» і першая частка рамана «Сокі цаліны» Гартнага). У красавіку 1922 узначаліў беларускае кааператыўнае выдавецтва «Адраджэнне», якое выпусціла за адзін год 14 кніг. Неўзабаве выдавецтва было абвінавачана ў «нацыянал-шавінізме» і было перайменавана ў выдавецтва «Савецкая Беларусь». У снежні выдавецтва выпусціла № 1 часопіса «Полымя», рэдактарам якога стаў Жылуновіч[2]. У гэтым жа годзе разам з часткай іншых творцаў пытае дазволу на стварэнне беларускай літаратурнай арганізацыі «Вір». Статут «Віру» зацверджаны не быў. У 1925 зноў ездзіў да Берліну з мэтай удзелу ў Другой Усебеларускай канферэнцыі. У 1927 годзе разам з Купалам, Чаротам і Зарэцкім наведаў Польшчу і Чэхію, выступіў перад беларусамі Варшавы[3]. Ініцыятар стварэння літаратурнай арганізацыі «Полымя»[4]. Член ЦВК БССР у 1920—1931. Акадэмік БелАН з 1928. Удзельнік Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. У 1934—1936 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Арыштаваны 15.11.1936, пераведзены (7.4.1937) у Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам)[5]. Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. На магіле жонкі Надзеі Жылуновіч на Усходніх могілках Мінска змешчаны надпіс-кенатаф[6]. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Сям’яЖонка — Жылуновіч Надзея Сцяпанаўна (народжаная ў верасні 1894 года ў Ленінградзе ў сям’і рабочага). 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» і «саўдзел у антысавецкай дзейнасці» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградскай вобласці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР. Дачка Галіна нарадзілася 21.2.1917 года ў Ленінградзе. Член ВЛКСМ, паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. 25.8.1937 у Мінску арыштавана, 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД разам з маці асуджана за «неданясенне» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградскай вобласці. Пасля вызвалення жыла ў Беларусі. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР.[7] Беларускі мовазнавец (беларуская, руская мовы), кандыдат філалагічных навук, складальнік зборніка ўспамінаў пра Цішку Гартнага. Творчасць![]() ![]() Друкавацца пачаў з 1908 — верш «Бяздольны» ў газеце «Наша ніва». Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, даследчык гісторыі беларускай літаратуры, крытык. ![]() У 1912 газета «Правда» змяшчае некалькі вершаў і нарыс, прысвечаны працаўнікам. Першая кніга «Pieśni» (Песні) выйшла ў 1913[1]. Цішка Гартны — пачынальнік рабочай тэматыкі ў беларускай паэзіі і прозе. У рамане «Сокі цаліны» (нап. 1914—1929) паказаў шляхі фарміравання характару рэвалюцыйнага змагара, узняў некранутыя пласты народнага жыцця, разгарнуў шырокія малюнкі заводскіх будняў, стварыў яскравыя вобразы сялян-местачкоўцаў. У зборніках апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924) і «Прысады» (1927) адлюстравана разбуджаная рэвалюцыяй беларуская вёска. У творах Цішкі Гартнага заўважаўся паварот ад аднабаковай рамантызацыі і лірыка-эмацыянальнага ўспрыняцця грамадзянскай вайны да рэалістычнага паказу канкрэтнага чалавека і яго псіхалогіі[8]. У рамане «Перагуды» (1935) паказаў вёску ў перыяд калектывізацыі. У зборніку «Узгоркі і нізіны» (1928) — даследаванні творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, А. Гурло. Ц. Гартны пераклаў на беларускую мову першую кнігу рамана А. Фадзеева «Апошні з удэге» (Мн.. 1932), пачаў перакладаць «Мёртвыя душы » М. Гогаля[9]. Крытыка і прызнанне![]() ![]() Вось як адзначыў творчасць Цішкі Гартнага Янка Купала:
Цішка Гартны мог стаць першым Народным паэтам Беларусі — у 1923 пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў надаць яму такое званне. З невядомых прычын пастанова не была зведзена ў жыццё[5]. Творы Гартнага перакладаліся на рускую, украінскую і іншыя мовы[1]. ![]() У 2000 годзе ў Капылі перад Капыльскім раённым краязнаўчым музеем устаноўлены помнік Цішку Гартнаму (скульптар Уладзімір Бандарэнка)[10]. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі. БібліяграфіяПрыжыццёвыя кнігі
Пасмяротныя выданні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia