Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі
Васіль Кірылавіч Традзьяко́ўскі[7] (руск.: Василий Кириллович Тредиаковский; 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][…], Астрахань[3][1][…] — 6 (17) жніўня 1768[2][4], Санкт-Пецярбург[5][6][…]) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку». У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах. Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу. У 1732 года прыняты на службу перакладчыкам[7] у Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745 года. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia