Васіль Пятровіч Ермакоў
Васіль Пятровіч Ермакоў (руск.: Василий Петрович Ермаков; 11 сакавіка 1845, в. Церуха , Магілёўская губерня — 16 сакавіка 1922, Кіеў) — расійскі вучоны ў галіне матэматыкі, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. БіяграфіяВучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, затым у Гомельскай і Чарнігаўскай гімназіях. У 1868 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра. У час вучобы быў накіраваны ў Вену, Гётынген, Лондан, Парыж, дзе праслухаў лекцыі вядучых еўрапейскіх матэматыкаў таго часу. У 1874 годзе абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Общая теория интегрирования линейных дифференциальных уравнений высших порядков частными производными» і выбраны дацэнтам кафедры чыстай матэматыкі Кіеўскага ўніверсітэта. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Интегрирование дифференциальных уравнений механики». У 1884 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук. Прызначаны экстраардынарным прафесарам, з 1888 года — ардынарным, з 1899 года — заслужаным прафесарам матэматыкі Кіеўскага ўніверсітэта. З 1899 года загадваў кафедрай вышэйшай матэматыкі Кіеўскага політэхнічнага інстытута. У час работы на кафедры ўнёс вялікі ўклад у паляпшэнне арганізацыі матэматычнай адукацыі, пры ім у навучальны працэс быў уведзены шэраг новых дысцыплін. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні былі прысвечаны матэматычнаму аналізу, алгебры, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механіцы. Вучоны прапанаваў метад пабудовы агульнага інтэграла ўраўненняў вышэйшага парадку і з пастаяннымі каэфіцыентамі, унёс значны ўклад у распрацоўку тэорыі інтэгравання кананічных ураўненняў і сумесных сістэм кананічных ураўненняў, увёў новыя паняцці «галоўная сістэма інтэгралаў першага парадку», «агульны і асобы інтэграл», «замкнутая і нармальная сістэмы ўраўненняў». Дзякуючы яму былі атрыманы важныя вынікі па знаходжанні максімума і мінімума функцыі варыяцыйнага вылічэння, атрымала развіццё тэорыя спецыяльных функцый. Абаснаваў крытэрый інтэгравальнасці ў квадратуры ўраўнення 1-га парадку, развіў даследаванні С. Кавалеўскай аб умовах адназначнасці агульных інтэгралаў дыферэнцыяльных ураўненняў. Сярод асноўных навуковых прац — «Приближенное вычисление» (1805), «Новый признак сходимости и расходимости бесконечных законопеременных рядов» (1872), «Дифференциальные уравнения с частными производными первого порядка, с тремя переменными: из лекций по интегрированию дифференциальных уравнений» (1880), «Теория векторов на плоскости» (1887) і інш. Аўтар шматлікіх падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Быў заснавальнікам, рэдактарам і выдаўцом «Журнала элементарной математики». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia