Васіль Юравец
Васіль Юравец (1904, Грыбаўцы — 1980, Беласток) — заходнебеларускі паэт і грамадскі дзеяч. БіяграфіяВасіль Юравец нарадзіўся ў вёсцы Грыбаўцы каля Гарадка ў беларускай сям’і. Скончыў пачатковую школу, але далей вучыцца не змог, бо сям’я не мела на гэта сродкаў. Працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў Гарадку. Калі на Беласточчыне ствараліся гурткі Таварыства беларускай школы, то Васіль Юравец адзін з першых запісаўся ў гэтую арганізацыю. Ён быў не толькі сябрам Гарадоцкага ТБШ, але і сакратаром управы. У вольны час юнак выступаў з прамовамі перад сваімі землякамі, заклікаў іх уступаць у ТБШ і бараніць беларускую мову. Пісаў шмат вершаў, якія дасылаў у віленскія беларускія выданні, дзе некаторыя з іх друкаваліся. Асабліва актыўным Васіль Юравец быў у 1933 годзе. Часопіс «Летапіс Таварыства Беларускай Школы» апублікаваў некалькі яго паэтычных твораў. Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia