Васіль Юр’евіч Ткачоў
Васі́ль Ю́р’евіч Ткачо́ў (1 студзеня 1948, Гута, Рагачоўскі раён — 13 лютага 2022[2]) — беларускі празаік і драматург. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы ў 1966 годзе працаваў у раённых газетах у Івацэвічах і Карме. У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча ў 1973 годзе. Служыў у Туркменістане вайсковым карэспандэнтам. У 1979—1980 гадах працаваў рэдактарам рэкламы камбінату «Туркменгандальрэклама» (Ашгабат). З 1980 годзе — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983—1985 гадах — стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1989 года. Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэння беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна. Жыў у Гомелі. ТворчасцьПершае апавяданне «Шчарбаты нож» надрукаваў у 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесьвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989). Кнігі
УзнагародыПераможца многіх літаратурных конкурсаў, Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013)[3]. Памяць1 студзеня 2023 года на доме па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі, дзе ў 1982—2022 гадах жыў Васіль Ткачоў, устаноўлена памятная дошка[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia