Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі — штогадовая прэмія, якая ўручаецца рэдкалегіяй часопіса «Вясёлка». Лаўрэатам можа стаць аўтар верша, казкі, нарысу ці малюнкаў, апублікаваных у часопісе на працягу года. Прэмія названа ў гонар першага рэдактара часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі.
Лаўрэаты прэміі
- 1998 — Сяргей Грахоўскі за вершы «Птушыная дзяржава», «Верасень», «Грыбасей», «Зайка».
- 1999 — Паўлюк Прануза за вершы «Дзеці», «Будзе смачны піражок», «Зацікавіўся», «Аптэчка», «Сярожка стаміўся».
- 2000 — Мікола Маляўка за вершы «Рукзачок», «Дударык», «Кілаграмчык».
- 2001 — Артур Вольскі за вершы «Скарга сабачаняці», «Скарга ваўчаняці».
- 2002 — Мікола Чарняўскі за вершы «Суседзі», «Смачны сок», «Артыстачкі», «Капялюшык страціў жолуд», «Лішнія пальцы».
- 2003 — Казімір Камейша за вершы «Вёсачка на колах», «Мая рака», «Характар», «Коле заяц дровы».
- 2004 — Уладзімір Паўлаў за вершы «Праца», «Сусед», «Чысцёха», «Не паслухаў». Анатоль Бутэвіч за казкі «Свавольства віруса Шкодзі», «Чароўная камп’ютэрная мышка».
- 2005 — Уладзімір Мазго за вершы «Беларусь», «Браслаўскія азёры», «Свіцязь», «Малочны вечар», «Загадкі». Павел Місько за ўрывак з аповесці «Прыгоды Сінявочкі». Ніна Галіноўская за вершы «Чарадзейны сайт», «Вароны і тэлефоны», «Сучасны снегавік», «Абжора».
- 2009 — Анатоль Зэкаў.
- 2010 — Мікола Чарняўскі, Мікола Мятліцкі, Павел Саковіч, Анастасія Лебядзінская.
- 2011 — Расціслаў Бэнзярук, Раіса Баравікова, Валянціна Чэпік.
- 2013 — Анатоль Клышка, Алесь Карлюкевіч, мастак Віталь Дударэнка.
- 2014 — Васіль Зуёнак, Алесь Бадак, Уладзімір Шулякоўскі.
- 2015 — Андрэй Федарэнка за казку «Муха». Ганад Чарказян за апавяданне «Міро». Мастачка Аксана Аракчэева.
- 2016 — Леанід Улашчанка — за казкі «Слімаковы ножкі» (№ 1) і «Страказа» (№ 8). Анастасія Радзікевіч — за літаратурна-гістарычны аповед «Скарбы Нясвіжскага замка». Кацярына Білан — за афармленне аповесці-казкі «Грошык і таямнічы кошык» і творчага праекта «Фінансы ад А да Я».
- 2017 — Леанід Дранько-Майсюк — за казку «Незвычайная стронга» (№ 10). Маргарыта Прохар — за казку «Коткі ў сеціве» (№ 11). Уладзімір Палкоўнікаў — за афармленне твораў, змешчаных у часопісе на працягу года.
- 2018 — Мар’ян Дукса і Генадзь Аўласенка — за лепшыя публікацыі ў 2018 годзе.
- 2019 — Васіль Жуковіч — за творы (№ 9, № 4) і шматгадовае сяброўства з часопісам. Наталля Таўсталес — за афармленне вокладак і твораў часопіса ў 2019 годзе.
- 2020 — Віктар Шніп — за казку «Пугачы». Рыгор Бабчанка — за вершы «Вераб’і», «Чорны кот», «Сава», «Кузя», «Дзяцел», «Каляровы матылёк» (№ 3). Анастасія Смародзіна — за мастацкае афармленне праекта года «Шахматная школка „Вясёлкі“».
- 2021 — Уладзімір Бабкоў — за паэтычную «Павучыную вучэльню» (№ 9, 2021). Ірына Буторына — за займальныя ўрокі любові да роднай літаратуры, мовы і краіны ў рубрыцы «Школка „Вясёлкі“» (№ 1—12, 2021).
- 2022 — Віктар Гардзей — за паэму «Як мядзведзі тату згубілі» (№ 2, 2022), Кацярына Бабок — за афармленне вокладак часопіса.
- 2023 — Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Тамара Бунта за нумары часопіса, падрыхтаваныя імі ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар». Алег Чыркун за музыкальныя творы, якія цягам году друкаваліся на старонках часопіса «Вясёлка»[1].
Зноскі
Спасылкі
|