Вацлаў Арэшка
Вацлаў Арэшка (нар. 18 студзеня 1955, Свярдлоўск, Расія) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч і перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург, Расія)[1]. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «тэатразнаўства»[2], пасля аспірантуру пры ім[1]. Працаваў у Тэатры юнага гледача, у Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курса «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі». Вёў раздзел кніжных і камп’ютарных рэцэнзій у «Нашай ніве»[2]. Быў намеснікам старшыні Працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый, каардынатарам планава-аналітычнай групы дэмакратычнай кааліцыі «Пяцёрка+», выконваў абавязкі рэдактара бюлетэня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў[1]. Актывіст прафсаюза РЭП[3], рэдагаваў бюлетэнь прафсаюзаў РЭП. Палітычны пераследВячаслаў Арэшка быў затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пазней яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага[3]. 25 лістапада 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся закрыты працэс над лідарамі незалежных прафсаюзаў, якіх абвінавачвалі ў шэрагу «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні, распальванне сацыяльнай варожасці і заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі. Якія менавіта абвінавачванні выстаўлены Арэшку, не раскрывалася[3]. Першапачаткова прысуд планавалася агучыць 27 снежня 2022 года, але па «нанова адкрытых абставінах» разгляд быў перанесены. 5 студзеня 2023 года Вячаслаў Арэшка быў прызнаны вінаватым і асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4[3]. 3 красавіка 2023 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле, адхіліўшы апеляцыю. 5 мая Арэшку ўнеслі ў пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў. У пачатку мая яго перавялі ў папраўчую калонію № 17, а напрыканцы года — у ПК № 22[3]. Вячаслаў мае цяжкія праблемы са зрокам і амаль не бачыць, аднак у калоніі адмаўляюць яму ў афармленні інваліднасці[3]. ТворчасцьПеракладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока[2]. Пераклаў на беларускую мову творы Уршулі Радзівіл і Сяргея Пясецкага[1]. Друкаваўся ў часопісах «Спадчына», «Arche», «pARTisan», пэўны час рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі». Выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia