Велікаморская вуліца (Мінск)
Велікаморская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. У пачатку вуліцы знаходзіцца чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы». Паводле адной версіі, назва вуліцы адлюстроўвае сувязь Мінска з Балтыйскім і Чорным марамі, бо па Мінскім узвышшы праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Паводле другой версіі, на плане Мінска 1898 года вуліца пазначана як «Большая Морская», потым зроблены пераклад назвы на беларускую — Вялікая Марская, а з як назад на рускую ўжо як «Великоморская»[2]. Паводле трэцяй версіі, назва паходзіць ад прозвішча «Маракоў» або слова «марак»[3], але гэта абвяргаецца другой версіяй. РазмяшчэннеВелікаморская вуліца пачынаецца ад вуліцы Лібава-Роменскай, перасякае вуліцы Роменскую, Козыраўскую і сканчваецца на перасячэнні з вуліцай Маякоўскага. Даўжыня — 600 м. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia