Чырвонаармейская вуліца (Мінск)
Чырвонаармейская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска, у Ленінскім раёне. Першая вядомая назва — Кашарская, потым, да 1866 года называлася Батальённай[1], затым, да 1919 года — Скобелеўскай, у гонар расійскага генерала Міхаіла Скобелева. Размешчана паміж праспектам Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ракой Свіслач. Перасякае вуліцы: Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Казарменны завулак. Побач з вуліцай размешчаны станцыі метрапалітэна Купалаўская, Кастрычніцкая і Першамайская. ![]() Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці. На вуліцы размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў[~ 1], Савет Рэспублікі РБ[~ 2], стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі РБ[~ 3], гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[~ 4], частка будынкаў 3-яй гарадской бальніцы. У канцы вуліцы, у выгіне Свіслачы размешчаны карпусы станкабудаўнічага завода імя Кірава і Першамайскі сквер, на месцы якога 16 ліпеня 1944 года прайшоў Партызанскі парад. У пачатковай частцы на вуліцу выходзіць Александраўскі сквер. На скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса размешчаны будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ. У 1918 годзе на вуліцы знаходзіўся бальшавіцкі арсенал, які вечарам 19 лютага таго года быў заняты ўзброенымі групамі палякаў, звязаных з Польскай вайсковай арганізацыяй і І Польскім корпусам. Гэта дазволіла ўзброіць 200 польскіх мінскіх антыбальшавіцкіх добраахвотнікаў. Гэтая падзея была адным з польскіх поспехаў у часе акцыі раззбраення бальшавіцкіх войск у Мінску і дапамагла заняць горад на некалькі дзён беларускімі і польскімі вайсковымі фарміраванням[2][3]. ЗабудоваНяцотны бок
![]()
![]()
Цотны бок
![]()
![]()
![]() Зноскі
Гл. таксамаЗаўвагіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia