Верамеева
Вераме́ева[1] (трансліт.: Vieramiejeva, руск.: Веремеево) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 7 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 43 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка). На паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе — лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску. ГісторыяУ канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1839 годзе ў Віцебскай губерні, у складзе фальварка Паташня маёнтка Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У пачатку 20 стагоддзя ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета, 147 дзесяцін зямлі. Адносілася да Болецкага праваслаўнага прыхода. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскі сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 9 кастрычніка 1929 года ў Першамайскім сельсавеце. У 1926 годзе працавала саматужная сталярная майстэрня. У 1939 годзе ў вёску сселены жыхары вёскі Верацея 2-я. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 8 вяскоўцаў. Да 16 ліпеня 1954 года з’яўлялася цэнтрам Першамайскага сельсавета. У 1999 годзе ў складзе калгаса імя Мічурына. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпразаб». Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia