Радчанкі

Вёска
Радчанкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218874146
Радчанкі на карце Беларусі ±
Радчанкі (Беларусь)
Радчанкі
Радчанкі (Віцебская вобласць)
Радчанкі

Ра́дчанкі[1] (трансліт.: Radčanki, руск.: Радченки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 18 км на паўночны захад ад горада Гарадок, 5 км ад станцыі Раслякі на лініі Віцебск — Невель, 54 км ад Віцебска. На паўночным усходзе працякае ручай (прыток ракі Сутокі). У паўднёва заходнім напрамку знаходзіцца возера Чарнова. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Аўданькі і далей па шашы Гарадок — Невель.

Гісторыя

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, у складзе Езярышчанскага староства. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У першай палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Новая Віраўля, маёнтка Езярышча. Згодна з інвентаром 1847 года мела 4 дзесяціны сядзібнай, 31,5 дзесяціны ворнай зямлі, 16 дзесяцін сенакосу. У 1864 годзе адносілася да дзяржаўнага маёнтка Віраўля. У 1905 годзе 177 дзесяцін зямлі, адносілася да Нова-Віраўлянскай сельскай грамады і Віраўлянскага праваслаўнага прыходу. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Перамога», працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У студзені 1942 года нацысты спалілі вёску (15 двароў), з франтоў не вярнуліся 5 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася. У 1944-50 гадах працаваў калгас «Перамога». У 1970-я гады ў складзе калгаса імя У.Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».

Насельніцтва

  • 3 двары, 22 рэвізскія душы (1785)
  • 4 двары, 29 жыхароў (1847)
  • 11 двароў, 81 жыхар (1905)
  • 12 двароў, 68 жыхароў (1926)
  • 18 двароў, 47 жыхароў (1941)
  • 86 жыхароў (1959)
  • 68 (1970)
  • 15 гаспадарак, 17 жыхароў (2002)
  • 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2018)

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya