Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт
Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт (фр.: Université polytechnique Hauts-de-France) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Валансьен і дадатковымі кампусамі ў Камбрэ і Мабёжы. ГісторыяУ 1962 годзе ў Валансьене быў адкрыты ўніверсітэцкі інстытут машынабудавання. У 1964 годзе быў створаны філіял Лільскага ўніверсітэта. Першыя прадметы, якія выкладаліся тут, — гэта механіка і металургія. У 1966 годзе быў створаны Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж. Гэты каледж цалкам залежаў ад Лільскага ўніверсітэта. У 1969 годзе ў ходзе рэарганізацыі Лільскага ўніверсітэта, які быў падзелены на тры самастойныя ўніверсітэты, Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж быў ператвораны ў паўнавартасную ВНУ. У 1970 годзе быў створаны ўніверсітэцкі каледж моў, літаратур і мастацтваў. У 1978 годзе ВНУ стала паўнавартасным універсітэтам. Валансьенскі ўніверсітэт становіцца політэхнічным універсітэтам у 2019 годзе са статусам эксперыментальнай дзяржаўнай установы. Структура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia