Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна
Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна (фр.: Université de Picardie Jules-Verne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ам’ен. ГісторыяУ пачатку 1960-х гадоў у Ам’ене былі чатыры навучальныя ўстановы: нацыянальная медыцынская і фармацэўтычная школа, юрыдычная школа, філалагічная школа і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Па прычыне таго, што гэтыя навучальныя ўстановы не давалі магчымасць атрымаць поўную вышэйшую адукацыю, у сярэдзіне 1960-х гадоў было прынята рашэнне адрадзіць Ам’енскую акадэмію, якая была заснавана ў 1848 годзе, і стварыць факультэты медыцыны, філалогіі, гуманітарных навук, эканомікі і права. У 1970 годзе дадзеная ВНУ атрымала статус ўніверсітэта. У 1991 годзе ўніверсітэт быў названы ў гонар Жуля Верна. СтруктураФакультэты
Інстытуты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia