Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа
Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа (фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюнкерк і кампусамі ў некалькіх іншых гарадах на поўначы Францыі. Агульная характарыстыкаУніверсітэт размешчаны ў рэгіёне О-дэ-Франс. Ён мае кампусы ў чатырох гарадах: Булонь-сюр-Мэр, Кале, Сен-Амер і Дзюнкерк, і мае афіцыйную сядзібу ў апошнім горадзе. Створаны ў 1991 годзе ў рамках палітыкі стварэння новых буйных універсітэтаў са старых меньшых універсітэцкіх устаноў, адкрытых у 1960-я гады. Установа забяспечвае навучанне ў галіне мастацтваў, літаратуры і мовазнаўства, права, эканомікі і кіравання, гуманітарных і сацыяльных навук, дакладных навукі і тэхнікі, аховы здароўя. Яго даследчая дзейнасць структуравана вакол трох даследчых «палюсоў»: навакольнае асяроддзе, прыбярэжнае і марское асяроддзе; навукі, тэхналогіі і здароўе; гуманітарныя і сацыяльныя навукі, якія каардынуюць чатырнаццаць лабараторый. На пачатак 2015 навучальнага года ўніверсітэт прапанаваў агулам 13 праграм бакалаўрыяту, 20 праграм прафесійнага бакалаўрыяту і 29 праграм магістратуры. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia