1-ы Рэнскі ўніверсітэт
1-ы Рэнскі ўніверсітэт ці Універсітэт Рэн-І (фр.: Université Rennes-I) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэн. Агульная характарыстыкаУніверсітэт з’яўляецца адным з двух універсітэтаў Рэна. Ён быў створаны ў 1970 годзе, яго карані ўзыходзяць да Брэтанскага герцагскага ўніверсітэта, заснаванага яшчэ ў 1460 годзе ў Нанце. ВНУ мае тры кампусы ў Рэне, а таксама некалькі адукацыйных і навуковых пляцовак у ваколіцах. Універсітэт таксама мае некалькі аўтсорсінгавых навучальных устаноў у Ланьёне, Сен-Брыё і Сен-Мало. Універсітэт спецыялізуецца на так званых «цяжкіх навуках» (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, экалогія, інфарматыка, геалогія), медыцынскіх навуках (медыцына, фармацыя, стаматалогія), навуках пра чалавека і сацыяльных навуках (права, паліталогія, філасофія, эканоміка, менеджмент). Структура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia