Універсітэт Эўры
Універсітэт Эўры (фр.: Université d'Évry) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Эўры каля Парыжа. Агульная характарыстыкаУніверсітэт у Эўры заснаваны ў 1991 годзе, размешчаны ў адным з прадмесцяў за 20 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, якое дынамічна развіваецца. Ва ўстанове ёсць больш за 160 навучальных праграм ад 2-гадовай ступені бакалаўра да доктарскай ступені, больш за палова з якіх прафесійна арыентаваная. Універсітэт прапануе курсы па навуцы, тэхніцы, праве, эканоміцы, менеджменту і сацыяльных навуках. Дзякуючы 18 лабараторыям і 3 дактарантуры ўніверсітэт таксама з’яўляецца значным даследчым цэнтрам, які распрацоўвае буйныя праекты, у прыватнасці, якія тычацца біялогіі. Універсітэт з’яўляецца адным з асацыяваных членаў федэратыўнага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia