Верхнякрывінскі сельсавет
Верхнякры́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Верхняе Крывіна. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Бікложскі сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бікложа. 8 мая 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ржаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бараўцы, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна і Крывое Сяло)[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асінаўка, Бараўцы, Бараўцы-Крывіна, Верхняе Крывіна, Дабрыгоры, Дубавое, Дубраўка, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна, Крывое Сяло, Макаравічы, Малое Крывіна, Малыя Маскалёнкі, Мікіцёнкі, Навумаўка, Новыя Ранчыцы, Паліцы, Пірагі, Пліскунова, Рудыя, Русілкі, Стары Марыянфельд, Старыя Ранчыцы і Хмяльнік), з Рубежскага сельсавета — вёска Буднікі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Верхняе Крывіна[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бешанковіцкага пассавета перададзены вёска Ніжняе Крывіна, жылыя пасёлкі «Сельгастэхнікі», ветлячэбніцы, лясніцтва і льнозавода[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Рубежскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Асавец, Хізава, Шаламы і Шчыпцы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бікложскага сельсавета 40 населеных пунктаў[5]. 7 жніўня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Верхнякрывінскі[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рубежскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Галыні, Ганкавічы, Гарбачы, Гракава, Дубкі, Застарынне, Заходна, Казінае Сяло, Карабова, Малыя Галыні, Пажарышча, Раманава, Рубеж, Целяпні і Целяпы)[7]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2035 чалавек[8], з іх 95,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1249 чалавек[10]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia