Свячанскі сельсавет
Свяча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяча. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[1]. 21 верасня 1987 года ў склад Драздоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Давыдкавічы, Забар’е, Лукашоўка, Сенькаўшчына, Слабодка і Стрыжава)[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Бешанковіцкага сельсавета[3]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Доўгае, Жахоўшчына, Заполле, Касарэўшчына, Ліцвякі, Новае Вадапоева, Папкі, Сасняны, Свяча, Старое Вадапоева, Чаўнышкі і Шышова. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia