Навікоўскі сельсавет (Бешанковіцкі раён)
Навіко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Навікі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Мішкавіцкага сельсавета Ульскага раёна перададзена вёска Парэчча[1]. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Заручэўе, Мурашкі і Яцукі)[2]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бешанковіцкага (10 населеных пунктаў: Бонькі, Вусы, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Кавалеўшчына, Саўчонкі, Узрэчча, Юдзіна і пасёлак цагельнага завода) і Каўлякоўскага (21 населены пункт: Альшанікі, Аўхіменкі, Барэц, Белькава, Бондарава, Бялянкава, Васток, Гаравыя, Дубінкі, Загор’е, Зарэчча, Застарынне, Звязда, Кародзіна, Кудраўка, Любічы, Мясаеды, Навікі, Полькавічы, Свярдлы і Старына) сельсаветаў[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia