Верх-Крупава
Верх-Кру́пава[1] (трансліт.: Vierch-Krupava, руск.: Верх-Крупово) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ліды. Аддзелена ракой Крупка (прыток Дзітвы) ад аграгарадка Крупава. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашаы Ліда—Радунь. ГісторыяПобач са старадаўняй Крупай у 1909 годзе згадваецца Крупа Высокая ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі. З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце, побач згадваецца Крупа Лясная (4 жыхары). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». З 21 лютага 2023 года вёска ў складзе Дзітвянскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia