Заполле (Лідскі раён)
Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета. ГісторыяКаля 1540 года Заполле належала Яленскаму герба «Корчак», а з 1550 года — Юршу Пятровічу. У 1690 годзе ў Заполлі жылі Адам Данейка (1 дым), Юзаф Залескі (1 дым), Петранэла Заблоцкая-Залеская (1 дым), Юры Круповіч (1 дым), удава Давіда Круповіча (1 дым) і Іона Парэмбская-Даўгяла (5 дымоў). У 1775 годзе ў ваколіцы Заполле па адным дыме мелі Антоні Круповіч, Казімір Рапушка, Марцін Залескі і Феліцыян Данейка гербу «Сас», якому таксама належала вёска Заполле (13 дымоў), фальварак Пяцюлеўцы (1 дым) і вёска Пяцюлеўцы (4 дымы). У 1784 годзе Феліцыян Данейка (каля 1730—1799), лоўчы інфлянцкі, дэпутат Галоўнага Літоўскага Трыбунала (1755), лоўчы лідскі (1756), суддзя земскі наваградскі (1765), прэзідэнт Наваградскага земства ў Заполлі меў ужо двор і карчму пры гасцінцы, вёска таксама пакідалася за ім, а ваколіца — за Круповічам, Рапушкам і Залескім. У 1817 годзе маёнтак Заполле купіў Ігнацый Казіміравіч Дамейка гербу Дангель. У фальварку Заполле на працягу трох гадоў (з 1828) пражываў пад наглядам паліцыі яго пляменнік Ігнат Іпалітавіч Дамейка. У 1834 годзе ў Ігната Казіміравіча Дамейкі ў Заполлі налічвалася 49 прыгонных сялян. У 1837 годзе маёнтак Заполле быў куплены ротмістрам Андрэем Квяткоўскім (каля 1780 — каля 1850). Пасля яго смерці маёнтак перайшоў у спадчыну ўдаве Юзэфе Антонаўне Квяткоўскай з роду Шалевіч (1780 г.н.). За маёнткам лічылася 836 дзесяцін зямлі і 105 рэвізскіх душ, а асноўным заняткам з’яўлялася земляробства. У сакавіку 1846 года Юзэфа Квяткоўская перадала Заполле на адзін год у арэнднае карыстанне памешчыкам Гарадзенскага павета Восіпу і Сафіі Браўнам за 800 рублёў срэбрам. У 1857 годзе па дарчым дакуменце ад маці маёнтак перайшоў ва ўласнасць адстаўнога штабс-ротміста Антона Андрэевіча Квяткоўскага (1821—1885). У 1863 годзе ў маёнтку жылі гаспадар, яго маці, а таксама жонка і дачка. Маёнтку належалі 882 дзесяціны зямлі і 16 сялянскіх двароў. Пасля смерці гаспадара Заполле перайшло да яго дачкі Гелены, яна паставіла двухпавярховы дом, мела бібліятэку, на Лідчыне жыла да 1939 года. На пачатку ХХ стагоддзя вёска ўваходзіла ў тэрыторыю Лідскай воласці Лідскага павета Расійскай імперыі, у той час налічвалася 195 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. У 1900 годзе была адкрыта школа царкоўнай граматы. З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Згодна са звесткамі польскага перапісу ў Заполлі налічвалася 38 жылых дамоў, 222 жыхары, знаходзіўся аднаіменны фальварак, 3 жылыя пабудовы, 29 жыхароў. З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Пасля вайны панскі палац адышоў пад школу. У канцы 1960-х гадоў Запольскую сярэднюю школу закрылі. Праз пэўны час ад школы застаўся толькі падмурак. З перывезеных бярвёнаў дабудавалі класы, сталоўку і інтэрнат Панямонскай базавай школы. Пасля закрыцця сярэдняй школы ў Заполлі адкрылі пачатковую. А размяшчалася яна ў доме, дзе жылі настаўнікі, якія таксама пакінулі гэтыя мясціны. Пачатковая школа існавала з 1968 па 1983 год. У 1940—1954 гадах цэнтр Запольскага сельсавета[2]. Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3], у 1972—1978 гадах — у складзе Крупаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Славутасці![]()
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia