Вольга Вячаславаўна Смірнова
Вольга Вячаславаўна Смірнова (нар.6 лістапада 1991, Санкт-Пецярбург) — расійская артыстка балета, прыма-балерына Нацыянальнай балетнай трупы Нідэрландаў. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2020). БіяграфіяНарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. У 2011 годзе скончыла Акадэмію рускага балета імя А. Я. Ваганавай (педагог Людміла Кавалёва) і была прынята ў балетную трупу Вялікага тэатра. Педагогам-рэпетытарам артысткі стала Марына Кандрацьева, затым Вольга рэпетавала пад кіраўніцтвам Марыі Алаш. Пастаянна брала ўдзел у гастролях Акадэміі рускага балета — выступала ў складзе акадэміі ў Японіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Літве, Венгрыі, Грэцыі і Партугаліі. У 2004 годзе прыняла ўдзел у сумесным канцэрце АРБ і Школы Каралеўскага балета Вялікабрытаніі, які адбыўся ў Лондане. У маі 2011 года ўдзельнічала ў гала-канцэрце зорак памяці Галіны Уланавай з цыкла «Іконы рускага балета», які прайшоў на сцэне лонданскага тэатра Калізей. У ліпені гэтага ж года ўдзельнічала ў гала-канцэрце зорак міжнароднага балета ў рамках I Міжнароднага конкурсу балета і харэаграфіі, які адбыўся ў Пекіне. Сярод балетных партый, выкананых ёю ў Вялікім тэатры: Адэта-Адылія («Лебядзінае возера»), Нікія («Баядэрка»), прынцэса Аўрора («Спячая прыгажуня»), вядучая жаночая партыя («Дыяменты» з балета «Каштоўнасці» , Тэрпсіхора («Апалон Мусагет»), Таццяна («Анегін»), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі»), Аспічыя («Дачка фараона»), Б’янка («Утаймаванне наравістай»), Бэла («Герой нашага часу») , Анастасія («Іван Грозны»), маркіза Самп’етры («Марка Спада»), уладарка дрыяд («Дон Кіхот») і іншыя. У маі 2014 года адбыўся яе дэбют у якасці запрошанай артысткі ў Амерыканскім тэатры балета: выступіла ў партыі Нікіі ў балеце «Баядэрка» (рэдакцыя Н. Макаравай) у Нью-Ёрку. У кастрычніку 2014 года выступіла ў якасці запрошанай артысткі ў Марыінскім тэатры ў ролі Адэты-Адыліі ў балеце «Лебядзінае возера» (рэдакцыя К. Сяргеева) у Санкт-Пецярбургу. У снежні 2015 і студзені 2016 выступіла ў якасці запрошанай артысткі з балетнай трупай Монтэ-Карла ў балеце «Casse-Noisette Compagnie» харэографа Жана-Крыстафа Маё ў княстве Манака. Пасля ўварвання Расіі на Украіну пакінула Вялікі і паступіла ў трупу Нацыянальнага балета Галандыі, дзе яе педагогам-рэпетытарам стала Ларыса Ляжніна. Артыстка паведаміла, што яна «супраць гэтай вайны ўсімі фібрамі сваёй душы». Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia