Галіна Сяргееўна Уланава
Галіна Сяргееўна Уланава (руск.: Гали́на Серге́евна Ула́нова; 26 снежня 1909 (8 студзеня 1910 г), Санкт-Пецярбург, Расійская Імперыя — 21 сакавіка 1998, Масква, Расійская Федэрацыя) — найвялікшая савецкая балерына, балетмайстар і педагог. Народная артыстка СССР (1951). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1974; 1980). Лаўрэат чатырох Сталінскіх (1941; 1946; 1947; 1950) і Ленінскай прэмій (1957). Вучаніца Агрыпіны Ваганавай. У 1928—1944 артыстка Марыінскага (Кіраўскага) тэатра ў Ленінградзе, з 1944 па 1960 — Вялікага тэатра ў Маскве. Знакамітыя ролі ў «Жызель» Адана, «Папялушка» і «Рамэа і Джульета» Пракоф’ева, «Чырвоны мак» Р.Гліэра. Адзіная балерына, якой пры жыцці былі ўсталяваныя помнікі ў Санкт-Пецярбургу (1984, скульптар Міхаіл Анікушын) і Стакгольме (1984, скульптар Алена Янсан-Манізер). У Галандыі быў выведзены гатунак цюльпанаў «Уланава». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia