Марына Віктараўна Кандрацьева
Марына Віктараўна Кандра́цьева (1 лютага 1934, Санкт-Пецярбург — 8 ліпеня 2024, Масква, Расія) — руская артыстка балета, прыма-балерына Вялікага тэатра, педагог. Народная артыстка СССР (1976). БіяграфіяНарадзілася 1 лютага 1934 года ў Ленінградзе. Бацька — Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў (1902—1979), лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1946), правадзейны член АН СССР, доктар фізіка-матэматычных навук[3] і маці — Алена Іванаўна Кандрацьева (1905—1991). Яе бацькі працавалі ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце ім. М. І. Калініна (ЛПІ; цяпер Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага). У Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча была рэкамендавана А. Я. Ваганавай. У 1952 годзе скончыла вучылішча па класе педагога Г. П. Пятровай, пасля выпуску была прынята ў балетную трупу Вялікага тэатра. У 1952—1980 гадах была салісткай, з 1980 года — педагогам-рэпетытарам Вялікага тэатра. У тэатры займалася ў Марыны Цімафееўны Сямёнавай. Складала дуэт з танцоўшчыкам М. Ліепай, таксама ў розныя гады партнёрамі выступалі М. Фадзеечаў, М. Лаўроўскі, Ю. Уладзіміраў, Б. Хахлоў, У. Ціханаў, Я. Сех і іншыя. У 1980 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага. З 1980 года аданачасова выкладала ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва , з 1987 года — педагог Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі харэаграфіі. ПартыіЯе танец вылучаўся лёгкасцю і паэтычнасцю. Сярод партый — Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С. Пракоф’ева), Жызэль («Жызэль» А. Адана), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф. Шапена), Адэта-Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Шырын («Легенда аб каханні» А. Мелікава), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Ганна («Ганна Карэніна» Р. Шчадрына), Дзяўчына-птушка («Шурале» Ф. Яруліна ), Муза («Паганіні» на муз. С. Рахманінава). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia