Вольга Мікалаеўна Чамаданава
Вольга Мікалаеўна Чамаданава (народжаная Прыстром; нар. 13 кастрычніка 1977) — начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў, з 2019 па 2021 год прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі, унесеная ў санкцыйныя спісы краін Еўрапейскага Саюза. БіяграфіяНарадзілася ў Мінскім раёне[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пачала працу ў сілавых структурах у 1999 годзе. Працавала ўчастковым iнспектарам, iнспектарам па справах непаўналетнiх, была кiраўнiком розных аддзяленняў мiлiцыi[2]. 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама[1]. З 2019 па 2021 год займала пасаду прэс-сакратара МУС. На гэтай пасадзе каментавала дзеянні сілавых структур падчас масавых пратэстаў, якія адбываліся напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў[3][4][5][6][7]. Актыўна публікавала навіны аб затрыманні актывістаў і відэа іх прызнанняў на камеру ў тэлеграм-канале МУС[8]. У студзені 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага на 2 гады абмежавання свабоды і выплату 5000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за абразу Чамаданавай у тэлеграм-чаце[9]. Рэпліка Ушацкага была выкліканая каментаром Чамаданавай аб нібыта правамернасці затрымання блогера і лідара пратэстаў Сяргея Ціханоўскага. З 4 кастрычніка 2021 года ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама[10][11]. Сям’яМуж Дзяніс Чамаданаў, начальнік 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК, сілавой службы рэжыму Лукашэнкі, па шматлікіх сведчаннях адказнай за палітычныя рэпрэсіі і гвалт супраць праціўнікаў рэжыму. Дзяніс таксама уключаны ў санкцыйны спіс балтыйскіх краін[12][13], а 2 снежня 2021 года і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ды санкцыйны спіс Канады[14][15][16]. Мае двух дзяцей. Прэміі і ўзнагародыЛаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік звання «Чалавек года Міншчыны»[17]. Міжнародныя санкцыі25 сакавіка 2021 года Вольга Чамаданава і яе муж Дзяніс Чамаданаў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс уладамі Латвіі[12], Літвы і Эстоніі як службовыя асобы, датычныя да жорсткага здушэння мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[13]. 21 чэрвеня 2021 года Чамаданава была ўнесеная Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, Чамаданава як памагатая рэжыму Лукашэнкі, «будучы галоўнай медыйнай асобай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, адыгрывае ключавую ролю ў скажэнні і адмаўленні фактаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюджванні ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт супраць іх»[18]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[19], 7 ліпеня — Швейцарыя[20][21]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia