Вольга Уладзіміраўна Галіна
Вольга Уладзіміраўна Галі́на (па мужу Александроўская, дзявочае Грудзінская; 11 (23) сакавіка 1899, Жалудок Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён) — 4 снежня 1980, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1946)[1]. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1906 годзе сям’я Грудзінскіх пераехала ў Вільню. У 1909 годзе Вольга паспяхова вытрымала ўступныя экзамены і стала вучаніцай жаночай гімназіі, дзе пачалося яе першае сапраўднае знаёмства з культурай і мастацтвам. Раз на тыдзень гімназісты звычайна хадзілі ў тэатр на ранішнія спектаклі. Тут Грудзінскія пражылі да 1914 годзе[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў Тулу, дзе Вольга паступіла ў мясцовую гімназію і скончыла яе з залатым медалём. Цяжкія ўмовы, голад вымусілі сям’ю Грудзінскіх пераехаць ва Украіну. 18-гадовая Вольга засталася ў Туле, каб хоць так аблегчыць жыццё бацькоў. Апынуўшыся адна, дзяўчынка падала заяву ў тэатральную студыю і паспяхова вытрымала экзамены[2]. ![]() Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 годзе на Украіне. У 1921 годзе ў трупе палітаддзела 45-й савецкай стралковай дывізіі . У 1923—1962 актрыса ў БДТ-1 (Мінск)[1], пачынала працаваць пад кіраўніцтвам Е. Міровіча. У 1948—1963 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года. ТворчасцьСярод найбольш значных роляў Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова ), Купавіна («Ваўкі і авечкі » А. Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М. Горкага), Ранеўская , Аркадзіна («Вішнёвы сад », «Чайка » А. Чэхава)[1]. Сярод іншых роляў: Ганка («Машэка» Е. Міровіча), Яворская («Мост» Я. Рамановіча), Паляжаева («Неспакойная старасць» Л. Рахманава ), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе » Лопэ дэ Вэга), сіньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепей » А. Астроўскага), Карэніна («Жывы труп » Л. Талстога), Багаеўская («Варвары» М. Горкага, Дзяржаўны рускі тэатр БССР)[1]. Выступала ў перыядычным друку з успамінамі пра дзеячаў беларускага тэатра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-разважаннямі пра сутнасць акцёрскага майстэрства. УзнагародыУ 1946 годзе ўдастоена звання Народнай артысткі БССР. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1940) і двойчы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948, 1955)[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia