Востраў (Рагачоўскі раён)

Вёска
Востраў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 676 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2339
Паштовыя індэксы
247280
Аўтамабільны код
3
СААТА
3247860031
Востраў на карце Беларусі ±
Востраў (Рагачоўскі раён) (Беларусь)
Востраў (Рагачоўскі раён)
Востраў (Рагачоўскі раён) (Гомельская вобласць)
Востраў (Рагачоўскі раён)

Во́страў[1] (трансліт.: Vostraŭ, руск.: Остров) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.

Гісторыя

Заснавана ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У баі з польскімі легіянерамі 30 лістапада 1917 года каля вёскі загінулі 19 чырвонаармейцаў (пахаваныя ў брацкай магіле). У 1925 годзе — 124 двары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Полымя», працавала кузня.

У Вялікую Айчынную вайну нямецкія карнікі ў 1944 годзе спалілі 26 двароў і загубілі 2 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 28 савецкіх воінаў (пахаваны ў брацкай магіле). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 208 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1961 годзе. На фронце загінулі 60 вяскоўцаў.

Паводле перапісу 1959 года — 431 жыхар. Цэнтр калгаса «Чырвоная Армія». Размешчаны завод сянной мукі, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы яслі-сад, аддзяленне сувязі.

Планіровачна складаецца з прамалінейнай працяглай вуліцы, блізкай да мерыдыяльнай арыентацыі, да якой далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, шчыльная, драўляная і мураваная, сядзібнага тыпу. Пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў вёсцы размясцілася частка перасяленцаў з Кармянскага раёна[2].

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Востраў // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 235. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya