Папоўцы (Рагачоўскі раён)
Папо́ўцы[1] (трансліт.: Papoŭcy, руск.: Поповцы) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як сяленне ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні[2]. Па рэвізіі 1816 года 6 двароў. У 1858 годзе 32 двары, 199 жыхароў. У 1925 годзе існавалі вёска Папоўцы (39 двароў) і пасёлкі Папоўцы-1 (13 двароў), Папоўцы-2 (10 двароў). У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, працаваў вятрак. У 1940 годзе 92 двары, 354 жырахы. У Вялікую Айчынную вайну ў 1944 годзе нямецкія карнікі спалілі 25 двароў, 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 422 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная Армія» (цэнтр — вёска Востраў). Размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, бліжэй да мерыдыянальная арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі сядзібамі[3]. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia