Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)
Вугло́ўскі сельсавет (руск.: Угловский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вуглы. Знаходзіцца на поўначы раёна. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шкуратоўскага сельсавета. Зноў утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лубеніцкага і Шкуратоўскага сельсаветаў[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вуглоўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 26 верасня 1974 года скасаваны пасёлак Рагазін[3]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя вёскі Кавака і Пажаркі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[4]. 25 сакавіка 2011 года скасавана вёска Такліноў (далучана да аграгарадка Вуглы)[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 876 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 833 чалавекі[8]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia