Крыўчанскі сельсавет
Крыўча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крыўча. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Крыўча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Пераноскага і Сцежарэнскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 10 ліпеня 1939 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Аляксееўка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крыўчанскага сельсавета 12 населеных пунктаў[1]. 8 студзеня 1987 года ў склад Спярыжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Старыя Юркавічы і пасёлак Дубраўка)[2], 26 сакавіка 1987 года ў склад Малейкаўскага сельсавета — 4 населеныя пункты (вёскі Гарадок, Зарэчча, Сцежарнае і пасёлак Сцежарнае)[3]. 10 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Крыўча. 20 верасня 2002 года скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Малажынскага сельсавета[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Аляксееўка, Дзямееўка, Дуброва, Красная Ніва, Крыўча і Пераносы. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia