Рудня Жураўлёва
Ру́дня Жураўлёва[1] (трансліт.: Rudnia Žuraŭliova, руск.: Рудня Журавлёва) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 18 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 148 км ад Гомеля. Водная сістэмаРака Брагінка (прыток Дняпро). Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой пад прамым кутом з усходу далучаецца кароткая шыротная вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска Рудня ў Каралеўстве Польскім. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1908 годзе ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Рудня-Жураўлёўскага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. П. Чкалава. Знаходзіліся клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, крама. Побач радовішчы жалезных руд і торфу. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia