Вуліца Гараўца (Віцебск)
Вуліца Гараўца — вуліца, знаходзіцца на поўначы Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Названая ў гонар лётчыка, які збіў у адным баі 9 самалётаў праціўніка, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Машканы Сенненскага раёна А. К. Гараўца ў 1957 годзе. Працягласць вуліцы ад плошчы Леніна да Смаленскай плошчы складае 300 м. Вуліца пачала фарміравацца ў пачатку XIX стагоддзя. Першапачаткова была часткай Пецярбургскай вуліцы (якая пазней называлася Смаленскай). У 1820 годзе на вуліцы быў пабудаваны будынак віцебскай гарадской бальніцы па праекце В. Стасава. У тыя часы на вуліцы таксама знаходзілася багадзельня і рабочы дом. З часам вуліца атрымала назву Багадзельнай, пазней — Бальнічнай. Левы бок вуліцы забудаваны 2-3-павярховымі дамамі, два з якіх захаваліся з XIX стагоддзя. Дом № 10 уключаны ў «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебска». Астатнія будынкі пабудаваны ў 1950-х гадах. На правым баку вуліцы сквер, у якім у 1995 годзе ўсталяваны помнік А. К. Гараўцу (скульптар А. Арцімовіч). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia