Вусць-Вымскі раён
Вусць-Вымскі раён (руск.: Усть-Вымский район, комі: Емдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія. ГеаграфіяРаён размешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Плошча раёна складае 4775 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым. ГісторыяПрыкладна да XVII стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодскай — гістарычнай комі-зыранскай вобласці, якая з'яўлялася адной з частак феадальных уладанняў комі. Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). У 1939 годзе з раёна вылучана паўночна-ўсходняя частка, з якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 года цэнтр раёна знаходзіўся ў сяле Вусць-Вым, пасля пераведзены ў сяло Айкіна. ДэмаграфіяНасельніцтва раёна складае 30 674 чалавекі, большасць з якіх складаюць комі і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя. Адміністрацыйны падзелУ склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадскія паселішчаў.
ТранспартПраз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад Мікунь звязаны з паселішчамі Ілья-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ухта. У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Вусць-Вым і Мікунь з іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскай вобласці. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia