Ленскі раён (Архангельская вобласць)
Ленскі раён (руск.: Ле́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ярэнск. ГеаграфіяЛенскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Архангельскай вобласці. На поўдні і паўднёвым захадзе мяжуе з Вілегодскім, Котласкім і Краснаборскім раёнамі той жа вобласці, а на поўначы, усходзе і паўночным захадзе — з Удорскім, Усць-Вымскім, Сыктыўдзінскім і Сысольскім раёнамі Рэспублікі Комі. Па паўднёвай частцы раёна ў генеральным напрамку з усходу на захад працякае Вычагда; амаль уся тэрыторыя раёна адносіцца да яе басейна, акрамя невялікай часткі на паўночным захадзе раёна, якая адносіцца да басейна Мязені. Найбуйнейшыя рэкі на тэрыторыі раёна, акрамя Вычагды: Верхняя Луп’я, Ярэнга, Чэрвенка, Дыльмеж, Ленка і інш. Плошча Ленскага раёна — 10,7 тыс. км². Плошча зямельнага фонду на пачатак 1996: 1066538 га, у тым ліку ляснога фонду — 958574 га. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia