Высокая Грыва (Уваравіцкі сельсавет)

Высокая Грыва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
57 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205857011
Высокая Грыва на карце Беларусі ±
Высокая Грыва (Уваравіцкі сельсавет) (Беларусь)
Высокая Грыва (Уваравіцкі сельсавет)
Высокая Грыва (Уваравіцкі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Высокая Грыва (Уваравіцкі сельсавет)

Высокая Грыва — пасёлак у Уваравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На захадзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 37 гаспадарак, 57 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 25 двароў, 143 жыхара.
  • 1959 год — 244 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 37 гаспадарак, 57 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya