Зялёны Востраў (Буда-Кашалёўскі раён)
Зялёны Во́страў[1] (трансліт.: Zialiony Vostraŭ, руск.: Зелёный Остров) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 21 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ціхінічы (на лініі Жлобін — Гомель). ГідраграфіяНа ўсходзе і поўначы ўскраінах меліярацыйны канал, злучаны з ракой Уза (прыток ракі Сож). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia