Уваравіцкі сельсавет
Ува́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Уваравіцкага пассавета. 12 лістапада 2013 года Уваравіцкі пассавет Буда-Кашалёўскага раёна быў рэарганізаваны ў сельсавет[1]. НасельніцтваНасельніцтва паводле перапісу 2009 года — 3092 чалавекі[2], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 2800 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia