Лапічы (Буда-Кашалёўскі раён)
Ла́пічы[1] (трансліт.: Lapičy, руск.: Лапичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета. На поўдні мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 16 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 30 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель). ГідраграфіяНа захадзе меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночным усходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Некаторы час уваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У 1508 году згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Згадваецца ў 1526-27 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Вёска Лапічы адміністрацыйна адносіліся да Чачэрскага староства Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ. Пазначана ў інвентары Чачэрскага староства 1726 года. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 гады вёска, размяшчаўся хлебазапасны магазін і ваколіца з 5 вятракамі, крупарушкай, 2 гамарнямі, віннай крамай, у Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, 2 пачатковыя школы, паравы млын. З 8 снежня 1926 года да 16 мая 1954 года цэнтр Лапіцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя В. М. Молатава, працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia