Вышэйшая банкаўская школа ў Рызе

Вышэйшая банкаўская школа
лат.: Banku augstskola
Арыгінальная назва лат.: Banku augstskola
Міжнародная назва англ.: BA School of Business and Finance
Заснаваны 1992
Студэнты 1 500
Краіна
Размяшчэнне Рыга
Сайт ba.lv

Вышэйшая банкаўская школа (лат.: Banku augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка

Установа адукацыі была заснавана ў 1992 годзе як Банкаўскі каледж пры Банку Латвіі і атрымала дзяржаўную акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы ў 1997 годзе. Сёння яна прапануе адукацыйныя праграмы ў галіне эканомікі і прадпрымальніцтва, дзелавога адміністравання і фінансаў. Вучэльня рэалізуе 14 акрэдытаваных прафесійных праграм вышэйшай адукацыі. Нягледзячы на тое, што Вышэйшая банкаўская школа з'яўляецца дзяржаўнай установай вышэйшай адукацыі, яна не атрымлівае фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту, а працуе па прынцыпе самафінансавання. У структуры школы функцыянуюць цэнтр даследаванняў бізнесу і фінансаў, бізнес-інкубатар, асацыяцыя выпускнікоў і інш.

Спасылкі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya