Відзэмская вышэйшая школа
Відзэмская вышэйшая школа (лат.: Vidzemes Augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Валміеры. Агульная характарыстыкаВучэльня заснавана ў 1996 годзе для садзейнічання эканамічнаму, палітычнаму і сацыяльнаму развіццю раёна Відземе. У 2001 годзе яна змяніла свой статус з рэгіянальнай дзяржаўнай установы на дзяржаўную. Пазней, у 2004 годзе, было ўведзена дзве праграмы навучання ў магістратуры. У кастрычніку 2013 года вучэльня атрымала узнагароду «Зялёны сцяг», стаўшы першай вышэйшай навучальнай установай у краінах Балтыі, якая мае статус міжнароднага экалагічнага універсітэта. Вучэльня пачала сваю дзейнасць з чатырох прафесійных адукацыйных праграм другога ўзроўню: паліталогія, эканоміка і кіраванне, арганізацыя і кіраванне турызмам, псіхалогія і сувязі з грамадскасцю. Сёння вучэльня мае 6 кірункаў навучання: кіраванне бізнесам; інфармацыйныя тэхналогіі; камунікацыі; сродкі масавай інфармацыі і кіравання; мехатроніка; турызм і адпачынак; будаўніцтва. Даследчая дзейнасць вучэльні праходзіць у двух навукова-даследчых інстытутах: Інстытуце сацыяльных, эканамічных і гуманітарных даследаванняў (HESPI) і Інстытуце інжынерыі сацыяльна-тэхнічных сістэм (SSII). Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia