Латвійская хрысціянская акадэмія
Латвійская хрысціянская акадэмія (лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Юрмале. ХарактарыстыкаВучэльня заснаваная 12 мая 1993 года ў мясцовасці Булдуры ў Юрмале. У акадэміі вучацца студэнты ўсіх хрысціянскіх канфесій. Заснавальнікам універсітэта з’яўляецца Скайдрытэ Гутмане. Акадэмія з’яўляецца камерцыйнай кампаніяй — таварыствам з абмежаванай адказнасцю. Акадэмія — гэта ўстанова акадэмічнай і прафесійнай вышэйшай адукацыі і навукі, дзе абітурыенты маюць права вучыцца пасля атрымання сярэдняй адукацыі. У Акадэміі рэалізуюцца акадэмічныя і прафесійныя навучальныя праграмы. Пасля засваення навучальных праграм прысуджаецца ступень бакалаўра і магістра. У 1997 годзе акадэмія атрымала дзяржаўную акрэдытацыю, а ў 1998 годзе адбыўся яе першы выпуск. У 2002 годзе акадэмія пачала ўзнагароджваць тытулам ганаровага доктара грамадзян Латвіі і замежнікаў. У 2003 годзе вучэльня стала членам Вялікай хартыі еўрапейскіх універсітэтаў. Адукацыйныя праграмы:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia