Вышэйшая школа эканомікі і культуры
Вышэйшая школа эканомікі і культуры (лат.: Ekonomikas un kultūras augstskola) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе. Агульная характарыстыкаЗаснавана ў 1998 годзе. У 2019 годзе, рэалізуючы стратэгічны план развіцця, вучэльня пры падтрымцы банка «Citadele» набыла будынак на вуліцы Пярнавас у Рызе. За пяць гадоў плануецца ўкласці тры мільёны еўра ў стварэнне сучаснай вучэбнай прасторы ў будынку. У ім будуць спецыялізаваныя аўдыторыі і лабараторыі, якія будуць даступныя студэнтам 24 гадзіны ў суткі. Навучальныя праграмы бакалаўрыяту: кіраванне (на латышскай і англійскай мовах), эканоміка бізнесу, бухгалтарскі ўлік і аўдыт, дызайн інтэр’еру, кіраванне культурай, правазнаўства, інфармацыйныя тэхналогіі, дызайн і графіка камп’ютарных гульняў. Прафесійныя праграмы вышэйшай адукацыі першага ўзроўню: маркетынг, арганізацыя мерапрыемстваў, міжнародны гандаль і лагістыка. Праграмы магістратуры: кіраванне бізнесам (на латышскай і англійскай мовах). У рамках праграмы ERASMUS вучэльня заключыла дагаворы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Італіі, Іспаніі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі і іншых краін Еўрапейскага саюза. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia