Балтыйская міжнародная акадэмія
Балтыйская міжнародная акадэмія (лат.: Baltijas Starptautiskā akadēmija) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рызе і філіяламі ў іншых гарадах Латвіі. Агульная характарыстыкаБалтыйская міжнародная акадэмія (да 2006 года — Балтыйскі рускі інстытут) заснавана ў 1992 годзе. У ёй навучаецца каля 4 500 студэнтаў, у тым ліку 400 замежных студэнтаў з 20 краін Еўропы і свету. Вучэльня прапануе праграмы вышэйшай адукацыі першай (бакалаўр) і другой (магістр) ступеняў. Навучанне праводзіцца ў трох паралельных патоках: на латышскай мове (75 % аб’ёму навучання на латышскай мове, астатняя частка — на рускай і англійскай мовах); на рускай мове (75 % прадметаў выкладаюцца на рускай мове, астатняя частка — на латышскай і англійскай мовах); і англійскай мове (не менш за 75 % навучання). ФіліялыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia