Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вязынь)

Касцёл
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°25′17″ пн. ш. 27°09′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вязынь
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Благачынне Вілейскі дэканат 
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўніцтва 19081909 гады
Глобус Беларусі globustut.by/vyazyn/inde…
Map

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1908-1909 гадах. Першапачаткова гэты касцёл быў пабудаваны ў якасці капліцы-пахавальні і ўваходзіў у склад сядзібнага комплексу Гяцэвічаў. Акрамя капліцы якая стала касцёлам, ад сядзібнага комплекса захавалася толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.

Капліца была асвечана ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і стала выконваць ролю касцёла яшчэ ў першай палове XX стагоддзя. Пасля Другой Сусветнай Вайны касцёл быў зачынены, а ў будынку храма размяшчаліся ў розны час клуб, склад і музей.

У 1993 годзе капліцу вярнулі вернікам, пасля чаго яна была адрэстаўраваная і зноў стала дзеючым касцёлам[1].

Зноскі

Літаратура

  • А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya