Вяльмоў
Вяльмо́ў[1] (трансліт.: Viaĺmoŭ, руск.: Вельмов) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Камарынскага пасялковага савета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (14 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 41 км на поўдзень ад Брагіна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля. Водная сістэмаНа ўсходзе меліярацыйны канал. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана рэдка драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе сяліба ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у чэрвені 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёвай ускраіне). Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Калыбань). Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia