Паўночна-Ціхаакіянскі кругазварот, круцячыся па гадзіннікавай стрэлцы вір акіянічных плыняў, які ахоплівае большую частку паўночнай часткі Ціхага акіяна.Месцы назапашвання марскога смецця ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.
Вялі́кая ціхаакія́нская сме́ццевая пля́ма, Ціхаакіянскі смеццевы вір або Смеццевая пляма ў Паўно́чным Ці́хім акія́не — акіянскаясмеццеваяпляма ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.[1] Знаходзіцца паміж 135° і 155° заходняй даўгаты і 35° і 42° паўночнай шыраты. Сабранае тут смецце трапіла з краінаў Ціхаакіянскага кальца[d] (Азія, Паўднёвая і Паўночная Амерыка). Пляма складаецца з «усходняй» часткі — ад Каліфорніі да Гаваяў — і «заходняй» — ад Гаваяў да Японіі. Гэта не цэльныя кавалкі плывучых астравоў смецця, а раскіданыя на вялікай плошчы аскепкі, якія з гэтай прычыны цяжка заўважыць са спадарожніка альбо нават плыўцам ці нырцам, якія трапляюць у гэтую зону. Большую частку плямы складаюць мікраскапічныя часцінкі памерам меней за пазногаць — так званы мікрапластык, які плавае ў верхнім слоі вады.[2] Паводле ацэнкі адмыслоўцаў з «The Ocean Cleanup», плошча плямы складае 1,6 млн км² (2018) і пастаянна павялічваецца: з 1945 года яе плошча павялічвалася ў 10 разоў кожнае дзесяцігоддзе. Падобныя плямы існуюць і ў Атлантычным і Індыйскім акіянах, што пагражае марской экалогіі і біяразнастайнасці.[3]
↑«Пападаючы ў павярхоўныя пласты акіяна, пластык распаўсюджваецца плынямі і вятрамі. Так, пластык, які трапляе ў ваду ў Японіі, выносіцца на ўсход Субарктычнай плынню (у субарктычных водах) і цягам Курасо (у прамежкавых водах, Каваи 1972; Фэйворит et al. 1976; Нагата et al. 1986). Такім чынам, смецце перамяшчаецца з зон з высокай канцэнтрацыяй у зоны з нізкай канцэнтрацыяй. У дадатак да гэтага, экманаўскае трэнне — ветравая цыркуляцыя акіяна — ссоўвае ўвесь водны масіў да прамежкавых вод (гл. Родин 1970: фиг. 5). З-за канвергентнай прыроды пласта Экмана, у прамежкавых водах шчыльнасць забруджвання звычайна высокая. Да таго ж, зліццё плыняў у Паўночна-ціхаакіянскай сістэме (Масузава, 1972) павінна і там прыводзіць да высокай канцэнтрацыі смецця». Day, etc… 1988, p. 261 (Emphasis added)