Усходне-Грэнландскае цячэнне

Усходне-Грэнландскае цячэнне

Усходне-Грэнландскае цячэнне — халоднае паверхневае цячэнне Паўночнага Ледавітага акіяна, працяг цячэння, якое перасякае Арктычны басейн. Праходзіць з поўначы на поўдзень каля ўсходняга берага Грэнландыі. Шырыня 350—540 км.

Тэмпература вады каля берагоў Грэнландыі ніжэй за 0 °C, на ўсходняй ускраіне летам да 2,4 °C. Скорасць да 0,9 км/гадз. Салёнасць 32-33 ‰. Круглы год нясе льды Арктычнага басейна, у летнія месяцы — айсбергі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya